Вагнераўцы пачалі трэніраваць у Беларусі падраздзяленні механізаваных брыгад — Мінабароны
Падраздзяленні механізаваных брыгад пачалі сумесныя заняткі з інструктарамі ПВК «Вагнер», як паведаміла прэс-служба Мінабароны. Па звестках ведамства, праводзяцца трэніроўкі па зладжванні аддзяленняў, узводаў, рот з улікам досведу «спецыялістаў ПВК».
30.07.2023 / 21:42
Заняткі беларускіх вайскоўцаў з вагнераўцамі. Фота: Мінабароны
«Упор робіцца на вядзенне баявых дзеянняў у сучасных умовах, адпрацоўваюцца элементы актыўнай абароны, а таксама пытанні забеспячэння жывучасці на полі бою з улікам актыўнага прымянення беспілотнай авіяцыі», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.
Раней, 14 ліпеня, стала вядома, што пад Асіповічамі праходзяць трэніроўкі ваеннаабавязаных з Салігорска, якія ўваходзяць у тэрытарыяльную абарону. Інструктарамі там выступілі найміты з ПВК «Вагнер». Увогуле ж у краіну, паводле назіранняў, прыбыло ўжо 13 калон вагнераўцаў.
Чытайце таксама:
Польскі прэм'ер: 100 вагнераўцаў перамясціліся ў бок Сувалкскага калідора
Вагнераўцы працягваюць навучаць беларускіх салдат. Гэтым разам агнявой падрыхтоўцы