Беларусы Вільні стварылі ініцыятыўную групу для адкрыцця новай беларускамоўнай школы
У суполцы «Беларусы Вільні» апублікавалі допіс, у якім бацькоў просяць прайсці ананімнае апытанне і паведаміць пра сваё жаданне аддаць дзіця ў беларускамоўную школу ў Вільні.
30.07.2023 / 10:02
Віленская беларуская гімназія імя Францішка Скарыны
«Шаноўныя бацькі дзяцей-беларусаў Вільні!
Мы, беларускія настаўнікі, адукацыйныя прафесіяналы і вельмі матываваныя бацькі, стварылі ініцыятыўную групу для адкрыцця яшчэ адной беларускамоўнай школы. Каб распачаць узаемадзеянне з Дэпартаментам адукацыі Літвы і іншымі дзяржаўнымі структурамі, нам неабходна ведаць колькасць дзяцей, якія могуць стаць вучнямі такой навучальнай установы.
Наша мэта — даць магчымасць атрымаць беларускім дзецям адукацыю на роднай мове, а таксама стварыць утульную атмасферу для беларусаў Вільні».
Сёння ў Літве існуе толькі адна беларускамоўная школа — гімназія імя Францішка Скарыны ў Вільні. Бацькі беларускіх школьнікаў часта наракаюць, што патрапіць туды складана праз вялікую колькасць ахвотных, нагадвае «Будзьма».
Чытайце таксама:
Вучняў стала амаль у два разы болей. Як змянілася Віленская гімназія Скарыны пасля 2020-га
У Літве школьны іспыт па беларускай мове здаюць 5 выпускнікоў. Але летась не было ніводнага