У Іране чыноўнік, адказны за ісламскія каштоўнасці, быў заспеты за сэксам з іншым мужчынам 

Адпаведнае відэа распаўсюдзілі іранскія апазіцыйныя медыя. Іранскія ўлады адразу ж заклікалі «не разгойдваць лодку», але чыноўніка знялі з пасады.

30.07.2023 / 07:50

Фота: Sir Francis Canker Photography / Getty Images

У Іране адбыўся сэкс-скандал: мясцовы чыноўнік і па сумяшчальніцтве заўзяты прыхільнік кансерватыўна-ісламскіх каштоўнасцяў заняўся сэксам з мужчынам, а сам працэс трапіў на відэа. Яно адразу ж разляцелася ў сетцы, але ўлады Ірана заклікалі «не рабіць паспешных высноў».

Пра гэта 29 ліпеня напісала Руская служба Бі-бі-сі.

Чыноўнік па імені Рэза Цагаці да нядаўняга часу ўзначальваў Дэпартамент ісламскай культуры ў правінцыі Гілян, што каля Азербайджана. Апроч таго, ён быў заснавальнікам культурнага цэнтра, які прапагандаваў набожнасць і строгія нормы нашэння хіджаба.

«Нягледзячы на ​​тое, што асобы людзей на тым відэа яшчэ канчаткова не пацверджаны, улады Ірана ўжо знялі Цагаці з яго пасады і распачалі ў дачыненні да яго праверку», — піша Руская служба Бі-бі-сі.

У дадатак да гэтага кіраўніцтва Ірана заклікала не выкарыстоўваць відэа «для разбурэння слаўнага культурнага фронту ісламскай рэвалюцыі».

Нагадаем, што ў Іране мужаложства лічыцца адным з самых цяжкіх злачынстваў, якое можа карацца смерцю. Гэты факт дадае яшчэ больш цікавасці да выпадку з чыноўнікам, бо ён быў проста зняты са сваёй пасады, а яго дзеянні на відэа былі афіцыйна названыя ўладамі ўсяго толькі «правінай».

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ёсць геі на самых высокіх узроўнях і яны «залатыя людзі»

Зяленскі звярнуўся да народа Ірана праз «Шахеды»: Для чаго вам цынічныя забойствы?

Блогера-мільённіка Дзім Дзімыча, якога абвінавацілі ў прапагандзе ЛГБТ, прымусілі апраўдвацца на стрыме ў Азаронка

Марк Рыхтэр