Польскі прэм'ер: 100 вагнераўцаў перамясціліся ў бок Сувалкскага калідора
Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча два гады мае справу з перманентнай атакай на мяжу з боку Беларусі. Паводле яго слоў, толькі сёлета было 16 тысяч спроб нелегальнага перасячэння яе мігрантамі, а каля сотні вагнераўцаў перамясціліся з усходу Беларусі ў бок Сувалак.
29.07.2023 / 13:18
«У нас ёсць інфармацыя, што больш за 100 наймітаў групы Вагнера рушылі ў бок Сувалак. Гэта, безумоўна, крок да далейшай гібрыднай атакі на польскую тэрыторыю», — заявіў Маравецкі на прэс-канферэнцыі ў Глівіцах.
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі / Артур Рэшка / PAP
Як мяркуе Маравецкі, вагнераўцы будуць пераапранацца пад беларускіх памежнікаў і будуць дапамагаць нелегалам пранікаць на тэрыторыю Польшчы, дэстабілізаваць Польшчу, але таксама, верагодна, будуць спрабаваць пракрасціся ў Еўрасаюз, выдаючы сябе за нелегалаў.
Раней пра перамяшчэнне вагнераўцаў у Гродна заявіў партал «Спротив», створаны Сіламі спецыяльных аперацый Украіны. Як піша сайт, вагнераўцы маюць намер рыхтавацца да «разгойдвання» сітуацыі ў памежнай зоне Польшчы і Літвы.
Чытайце таксама:
«Так я падаўжаю сваю маладосць». У Прыгожына быў цэлы «канвеер» па пазбаўленні дзяўчат цнатлівасці
Вагнераўцы працягваюць навучаць беларускіх салдат. Гэтым разам агнявой падрыхтоўцы