Нарвежскія алені паелі расійскага лішайніку амаль на пяць мільёнаў даляраў. Расія ўжо падала пазоў
У снежні 2022 года супрацоўнікі расійскай часткі нацпарку «Пасвік-Інары» выявілі 40 паўночных аленяў, якія прыйшлі з Нарвегіі. Жывёлы перайшлі праз мяжу паміж дзяржавамі, каб паесці лішайніку-ягелю, якога ў Расіі значна больш, чым у суседніх краінах. Алені жылі на тэрыторыі Мурманскай вобласці каля двух месяцаў, пакуль у студзені гэтага года іх не вярнулі ў Нарвегію.
27.07.2023 / 16:31
Расійскі бок ацаніў знаходжанне жывёл на сваёй тэрыторыі ў 4,7 млн даляраў і падаў пазоў аб кампенсацыі. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Нарвегіі пакуль не адказала на гэтае патрабаванне.
«Пасвік-Інары» — гэта трансгранічны нацпарк, размешчаны на тэрыторыі Расіі, Нарвегіі і Фінляндыі. Яшчэ ў 1977 годзе ўрады СССР і Каралеўства Нарвегія заключылі пагадненне аб узаемным вяртанні аленяў, якія пераходзяць дзяржаўную мяжу. Восьмы артыкул дакумента прадугледжвае кампенсацыю матэрыяльнай шкоды за знішчэнне ягельнай пашы на тэрыторыі Расіі.
Чытайце таксама:
У Якуціі паўночныя алені спынілі пасажырскі цягнік ВІДЭА
У Беларусі значна павялічылася колькасць выпадкаў гібелі капытных у ДТЗ, за адны суткі — 33 жывёліны