У Беларусь з акупаванага Данбаса было вывезена тры тысячы дзяцей

У Беларусь пад выглядам «аздараўлення» вывезлі тры тысячы ўкраінскіх дзяцей. Пра гэта заявіў у сераду пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Сяргей Кісліца на пасяджэнні Рады Бяспекі па абмеркаванні абстрэлаў гістарычнага цэнтра Адэсы і партовай інфраструктуры, паведамляе «Укрінформ».

27.07.2023 / 10:07

Фота: БелТА

Згодна са словамі Сяргея Кісліцы, дзяцей «падвяргаюць антыўкраінскай індактрынацыі і прапагандзе, накіраванай на прышчэпку нянавісці да Украіны, яе мовы, культуры і гісторыі».

17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмена Марыі Львовай-Бяловай за незаконную дэпартацыю дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў РФ.

19 ліпеня міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заклікаў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаць ордар на арышт генеральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БЧК) Дзмітрыя Шаўцова, які ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» прызнаўся, што арганізацыя бярэ ўдзел у вывазе дзяцей з Украіны.

23 ліпеня генеральны пракурор Украіны Андрэй Косцін паведаміў аб пачатку расследавання ў сувязі з удзелам БЧК у перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі.

Чытайце таксама:

Міжнародны Чырвоны Крыж адхрысціўся ад паездак Шаўцова на Данбас

Беларуская дэпутатка: Дзяцей з Украіны вывозяць пры садзейнічанні ААН і Чырвонага Крыжа 

Кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа, які засвяціўся з Z-сімволікай, расказаў, што робіць на Данбасе

Nashaniva.com