Атака беспілотнікаў на Маскву 24 ліпеня была спецаперацыяй ГУР Украіны — крыніцы
«Кааперацыя валанцёраў і структуры дае добрыя вынікі, далей будзе», — кажуць у Галоўным упраўленні разведкі Украіны.
24.07.2023 / 10:39
Скрыншот відэа
Начная атака беспілотнікаў 24 ліпеня на сталіцу Расіі была спецаперацыяй Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на крыніцу.
Паводле слоў крыніцы УП, усе запушчаныя разведкай дроны дасягнулі Масквы (колькасць не ўдакладняецца).
Чытайце таксама:
Маскву на світанку атакавалі беспілотнікі: пашкоджаны будынак побач з Мінабароны РФ
Bellingcat: У месцы, якое атакавалі дроны ў Маскве, знаходзяцца сакрэтныя аб’екты ГРУ