Памёр легендарны спявак Тоні Бэнэт
Тоні Бэнэт, легендарны амерыканскі поп— і джазавы спявак, памёр ва ўзросце 96 гадоў, паведамляе Бі-бі-сі.
21.07.2023 / 16:30
Тоні Бэнет. Фота: Getty Image
Бэнэт быў вядомы такімі песнямі, як The Way You Look Tonight, Body and Soul і (I Left My Heart) In San Francisco. Таксама ён супрацоўнічаў з рознымі іншымі зорнымі выканаўцамі ад Лэдзі Гагі да Арэты Франклін і Фрэнка Сінатры.
Энтані Дамінік Бенедэта (сапраўднае імя Тоні Бэнэта) нарадзіўся ў сям'і амерыканцаў італа-амерыканскага паходжання, выпусціў свой першы альбом у 1952 годзе. Кожнае наступнае дзесяцігоддзе свайго жыцця ён трапляў у чарты ЗША і заўсёды заставаўся дастаткова крутым, каб заваёўваць новыя легіёны прыхільнікаў.
Бэнэт заваяваў рэпутацыю стваральніка вечных поп-хітоў, а потым і шоу-мелодый і выступленняў у біг-бэндах.
За сваю кар'еру, якая доўжылася восем дзесяцігоддзяў, спявак прадаў мільёны запісаў і атрымаў 20 «Грэмі», у тым ліку ўзнагароду за жыццёвыя дасягненні.
Спявак памёр у сваім родным горадзе Нью-Ёрку. Канкрэтнай прычыны смерці не было, але ў 2016 годзе ў Бэнэта была дыягнаставаная хвароба Альцгеймера.
Праз пяць гадоў пасля таго, як яму паставілі гэты дыягназ, Бэнэт выступіў з апошнім шоу разам з Лэдзі Гагай.
Чытайце таксама:
Памёр Кевін Мітнік — самы вядомы хакер 1980-х
Памёр рэжысёр культавай расійскай перадачы «Куклы» Рыгор Любаміраў