Галкіпера зборнай Італіі збілі і абрабавалі ва ўласным доме

Рабаўнікі ўварваліся ў дом брамніка «Пары Сен-Жэрмен» і зборнай Італіі Джанлуіджы Донарумы ў Парыжы ў ноч на 21 ліпеня, піша РБК.

21.07.2023 / 12:20

Джанлуіджы Донарума. Фота: Andre Weening/BSR Agency/Getty Images

Донарума і яго дзяўчыну збілі і звязалі. Рабаўнікі вынеслі з дома розныя каштоўнасці на 500 тысяч еўра.

Пад раніцу Донарума і яго дзяўчыне ўдалося вызваліцца. Яны дабраліся да аднаго з гатэляў непадалёк. Супрацоўнікі гасцініцы выклікалі паліцыю, пару шпіталізавалі.

Джанлуіджы Донарума выступае за ПСЖ з лета 2021 года. У складзе зборнай Італіі ён стаў пераможцам Еўра-2020, таксама заваяваў бронзавыя медалі Лігі Нацый у 2021 і 2023 гадах.

Чытайце таксама:

Ад Швейцарыі да Новай Зеландыі. Пяць крутых футбалістак з жаночага чэмпіянату свету

«Нёман» выйшаў у другі раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый

Аляксандр Хацкевіч стаў трэнерам-кансультантам польскага аматарскага клуба

Nashaniva.com