Канада ўвяла санкцыі супраць Іосіфа Прыгожына
Канада ўвяла санкцыі супраць шэрагу расійскіх культурных дзеячаў і Міністэрства культуры РФ. Сярод іншых пад іх трапіў і прадзюсар Іосіф Прыгожын, якога часта блытаюць з ягоным аднафамільцам Яўгенам Прыгожыным, што нарадзіла нямала мемаў.
20.07.2023 / 18:39
Іосіф Прыгожын. Фота: АГН Москва
Акрамя Іосіфа Прыгожына пад канадскія санкцыі патрапілі такія вядомыя расійскія культурныя дзеячы, якія падтрымліваюць вайну супраць Украіны, як жонка Прыгожына спявачка Валерыя, рэжысёр Мікіта Міхалкоў, акцёры Іван Ахлабысцін і Дзмітрый Харацьян, спевакі Філіп Кіркораў, Юлія Чычэрына, Аляксандр Ф. Скляр, Цімаці (Цімур Юнус), Зара, Shaman (Яраслаў Дронаў).
З чыноўнікаў пад санкцыі патрапілі міністр навукі і вышэйшай адукацыі Валерый Фалькоў і міністарка культуры Вольга Любімава.
Таксама санкцыі ўведзеныя супраць гэтых двух міністэрстваў у цэлым, прапагандысцкага рэсурсу readovka.ru, кампаніі Міхалкова «Бесагон», мабільных аператараў МТС, «Мегафон» і Tele2 і інш.
Чытайце таксама:
Вялікабрытанія зняла санкцыі з расійскага бізнэсмена Алега Цінькова
У санкцыях Еўрасаюза не будзе паслабленняў для беларускіх калійных угнаенняў — пасол Польшчы ў ЕС
Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла санкцыі супраць беларускіх спартыўных чыноўнікаў