Жыхара Камянца сілай прымусілі пазбавіцца «крамольных» татуіровак

Відэа, на якім жыхар Камянца па імені Сяргей гаворыць пра тое, што ў яго ёсць некалькі «крамольных» татуіровак, і ён абавязуецца іх звесці, з'явілася ў адным з праўладных каналаў, піша «Вясна».

19.07.2023 / 21:10

На відэа хлопец «прызнаецца» ў тым, што ў яго ёсць некалькі татуіровак з тэкстам ACAB, а таксама на шыі ёсць татуіроўка герба «Пагоня». У тым жа відэа хлопец сказаў пра гэтыя татуіроўкі: «Абавязуюся звесці ці перакрыць».

Пазней з'явілася новая публікацыя пра Сяргея. На фота бачна, што ўсе тату (у тым ліку «Пагоня») перабітыя новымі татуіроўкамі, якія зробленыя на ранейшых. У сваім каментарыі сілавікі адзначылі, што хлопец зрабіў гэта адразу ж пасля ІЧУ.

Раней сёння з'явілася інфармацыя, што тое ж прымусілі зрабіць дзяўчыну.

Чытайце таксама:

Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка суда, дзе разглядалі справу палітвязняў

Былы палітвязень Аляксей Раманаў мае патрэбу ў дапамозе

17-гадовага сваяка Якуба Коласа асудзілі за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні»

Nashaniva.com