У Гомелі затрымалі рабочага
Мужчына тры гады таму паставіў некалькі «класаў» у «Аднакласніках».
19.07.2023 / 15:53
Віталь Свадкоўскі. Фота: ягоная старонка «УКантакце»
Віталю Свадкоўскаму 46 гадоў. Ён працуе на Гомельскім заводзе ліцця і нармаляў, які выпускае дэталі для сельскагаспадарчай тэхнікі.
Мужчыну затрымалі за некалькі «класаў» у сацсетцы «Аднакласнікі», якія ён паставіў яшчэ ў жніўні 2020-га. Рэакцыі, як вынікае з відэа, ён паставіў на відэа з пратэстаў і на відэа, дзе распавядаецца пра фальсіфікацыю выбараў.
ГУБАЗіК сцвярджае, што на мужчыну данеслі іншыя завадчане — быццам ён «займаўся экстрэмісцкай агітацыяй», так звычайна называюць крытыку ўлад або начальства, але такія заявы часта робяцца, каб схаваць сапраўдныя механізмы сачэння і схіляць людзей да маўчання.
Зараз Віталю пагражае адміністрацыйны арышт.
Чытайце таксама:
ГУБАЗіК паказаў двух затрыманых мінчукоў. Распавядаем, як іх адшукалі і як яны маглі б абараніцца
За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі
Kotatogram: губазікаўцы паказалі, як яны аналізуюць пратэсныя чаты. Вось што варта ведаць