БАТЭ выйшаў у другі раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
У матчы ў адказ, які прайшоў на нейтральным полі, БАТЭ выйграў у албанскага «Партызані» з лікам 2:0. У першым матчы была нічыя — 1:1.
18.07.2023 / 23:00
Два мячы былі забітыя ў другім тайме. Спачатку вызначыўся Уладзіслаў Малькевіч, затым у канцы гульні, на 13-й дададзенай хвіліне, Аляксандр Шасцюк.
У другім раўндзе БАТЭ сустрэнецца з кіпрскім «Арысам», якім валодае беларус Уладзімір Фёдараў, а трэніруе беларускі трэнер Аляксей Шпілеўскі.
Пра «Арыс» можна пачытаць па спасылцы.
«На матчы хадзіла 50 чалавек, а цяпер 4000». Як беларусы перарадзілі футбольную каманду на Кіпры і зрабілі яе чэмпіёнам і эканамічным поспехам
У чацвер свае матчы ў адказ згуляюць мінскае «Дынама» і гродзенскі «Нёман».
«Дынама» будзе супрацьстаяць баснійскаму «Жалезнічару» (першы матч — 1:1), а «Нёман» — ліхтэнштэйнскаму «Вадуцу» (першы матч — 2:1).
Свае хатнія паядынкі беларускія клубы праводзяць на нейтральным полі і без гледачоў.
Чытайце таксама:
Гол беларускага легіянера вывеў віленскі «Жальгірыс» у наступны раўнд Лігі чэмпіёнаў
Крышціяну Раналду: Еўрапейскі футбол можа пра мяне забыць, я не вярнуся