Лукашэнка павысіў начальніка тэрытарыяльнай абароны
Першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі прызначаны генерал-маёр Андрэй Маціевіч. Адпаведны ўказ № 212 падпісаў 18 ліпеня Аляксандр Лукашэнка, як паведамляе ягоная прэс-служба.
18.07.2023 / 18:42
Андрэй Маціевіч. Фота: mnsvu.org
Раней Маціевіч быў проста намеснікам начальніка Генштаба — начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны.
Андрэй Маціевіч нарадзіўся 2 верасня 1971 года ў вёсцы Вялікае Ольжава Лідскага раёна, вучыўся ў Мінскім сувораўскім вучылішчы, затым скончыў Алмацінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, пазней — Агульнавайсковую акадэмію Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі імя Фрунзэ і Вайсковую акадэмію Генштаба Узброеных сіл РФ.
Службу праходзіў у галоўным аператыўным упраўленні Генштаба, з 2020 года быў начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны. Пагоны генерал-маёра атрымаў у 2021 годзе.
Чытайце таксама:
Хрэнін раскажа губернатарам і абласным камісарам, як правільна бараніць гарады і вёскі
Апублікаваны праект закона пра народнае апалчэнне. Расказваем, што ў ім