Справу сына Анатоля Лябедзькі перадалі ў суд
Справу палітвязня Арцёма Лябедзькі будуць разглядаць у Мінскім гарадскім судзе, яна туды ўжо перададзеная. Пра гэта піша «Радыё Свабода», спасылаючыся на словы бацькі Арцёма, палітыка Анатоля Лябедзькі.
18.07.2023 / 17:38
Арцём Лябедзька. Фота: сацсеткі
Калі пачнецца працэс, палітыку невядома, ад каментара Анатоль Лябедзька гэтым разам устрымаўся.
Пра затрыманне 37-гадовага Арцёма Лябедзькі стала вядома ў канцы сакавіка. Яго змясцілі ў ЦІП на Акрэсціна на 15 сутак. Затым дадалі яшчэ 15 сутак, аднак на волю ён так і не выйшаў.
Арцёма Лябедзьку абвінавачваюць у фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса, што караецца зняволеннем да васьмі гадоў.
Чытайце таксама:
«Прапаноў адкупіцца не было». Справу сына Лябедзькі хутка перададуць у суд
«Хацеў жыць на роднай зямлі». Сына Анатоля Лябедзькі ўжо больш за два месяцы ўтрымліваюць у турме