У Беларусь прыбыла пятая калона вагнераўцаў
У Беларусь прыбыла другая за дзень і пятая агулам калона з наймітамі ПВК «Вагнер», як паведаміў «Беларускі Гаюн». У ёй ад 90 да 100 адзінак тэхнікі, яна буйнейшая, чым тая, пра якую паведамлялі сёння раніцай.
18.07.2023 / 17:27
Калона рухаецца па маршруце ад мяжы з Расіяй (КПП ля вёскі Дубовічка) па трасе Р-43 і далей М-5 у напрамку Асіповічаў.
Машыны ў калоне перасоўваюцца на нумарах т. зв. «ЛНР», радзей т. зв. «ДНР» і РФ, часам наогул без нумароў. На кожнай з машын у гэтай калоне прылеплены аркуш паперы з нумарам.
З відаў тэхнікі заўважаныя «буханкі», пікапы з адкрытымі багажнікамі, некалькі пасажырскіх аўтобусаў, фуры, легкавыя аўто («Лады» і KIA), пару бензавозаў і «Уралы» з прычэпамі. Калона рухаецца ў суправаджэнні беларускай ДАІ.
Чытайце таксама:
«Спакойнаму жыццю прыйшоў канец». Жыхары вёскі Цэль расказалі пра суседства з вагнераўцамі