Цяпер у Беларусі ад 500 да 700 вагнераўцаў — ГУР Украіны
«Яны заязджаюць на тэрыторыю Беларусі без зброі».
18.07.2023 / 08:55
Спадарожнікавы здымак вайсковага лагера пад Асіповічамі, дзе цяпер знаходзяцца вагнераўцы. Фота: Maxar
Паводле інфармацыі спікера Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Паўла Юсава, па стане на 17 ліпеня ў Беларусі знаходзіцца ад 500 да 700 наймітаў ПВК «Вагнер». Словы спікера прыводзіць выданне «РБК-Украіна».
Юсаў адзначае, што вагнераўцы заязджаюць у Беларусь без зброі, апроч навучання беларускіх вайскоўцаў, яны таксама будуць займацца дэстабілізацыяй абстаноўкі на мяжы з Еўрасаюзам.
«Частка вагнераўцаў будзе трэніраваць беларускіх сілавікоў і вайскоўцаў, а астатнія будуць «нерваваць» Польшчу і іншыя краіны ЕС і НАТА. Украіне пры гэтым, нягледзячы на іх колькасць і баявы досвед, яны прамой пагрозы не нясуць, бо прыязджаюць у Беларусь раззброенымі», — заявіў прадстаўнік ГУР Украіны Павел Юсаў.
Нагадаем, што, паводле апошняй інфармацыі, у беларускім лагеры пад Асіповічамі ўжо знаходзіцца каля 100 адзінак вайсковай тэхнікі ПВК «Вагнер».
Перамяшчэнне расійскіх наймітаў ужо прывяло да рэзкага павелічэння колькасці польскіх вайскоўцаў і паліцыянтаў на мяжы з Беларуссю.
Чытайце таксама:
«Вагнераўцы» могуць з'явіцца сярод мігрантаў, якія шукаюць шлях у ЕС з Беларусі — прэзідэнт Літвы
Трамп патлумачыў, як хоча прымусіць Зяленскага і Пуціна заключыць мірнае пагадненне