Да касцёльнага фэсту ў Гудагаі зладзілі мотапілігрымку ШМАТ ФОТА
У каталіцкім санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі 15-16 ліпеня адзначылі адпустовую ўрачыстасць з удзелам беларускіх біскупаў, шматлікіх святароў і свецкіх вернікаў. З гэтай нагоды да санктуарыя правялі мотапілігрымку па маршруце «Нарач — Астравец — Гудагай», піша сайт Katolik.life
17.07.2023 / 22:06
Як паведамілі на старонцы Астравецкай супольнасці матацыклістаў No limits, яе ўдзельнікаў запрасілі ў мотапрабег разам з ксяндзамі-байкерамі. Да святароў далучыліся некалькі мотааматараў, якія пасля блаславення выправіліся ў дарогу.
Па дарозе ўдзельнікі мотапілігрымкі наведвалі святыні ды іншыя цікавыя месцы. Увечары байкеры прыбылі на фэст. Фота апублікавалі старонкі санктуарыя ў Гудагаі і супольнасці матацыклістаў No limits.
Дарэчы, байкеры з гэтай супольнасці не першы раз наведваюць касцёлы — раней яны збіраліся на святой Імшы ў інтэнцыі ўсіх загінулых матацыклістаў.
Чытайце таксама:
Як выглядае цяпер касцёл у Солах, дзе зафарбавалі фрэску «Цуд над Віслай» ФОТА