Падчас Славянскага базару паслушніцы Свята-Елісавецінскага манастыра накінуліся на музыкаў
Адна з пляцовак галоўнага віцебскага фестывалю знаходзіцца каля самой Свята-Васкрасенскай царквы. Акурат там і адбыўся канфлікт.
16.07.2023 / 17:10
Прадстаўніца манастыра штурхае выступоўцаў
На відэа, якое знялі сведкі канфлікту, прадстаўніцы мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра спрабуюць прымусіць музыкаў і танцораў пайсці, штурхаючы іх і выгукваючы: «Пайшлі вон адсюль!»
Можна меркаваць, што прычынай для такой агрэсіі стала тое, што музыкі з гледачамі перашкаджалі весці гандаль у крамках манастыра, размешчаных тут жа.
Нагадаем, што манашкі гэтага манастыра займаюцца зборам сродкаў для патрэбаў расійскіх вайскоўцаў, якія вядуць захопніцкую вайну ва Украіне.
Варта адзначыць, што і раней Свята-Елісавецінскі манастыр на працягу многіх гадоў займаўся аказаннем гуманітарнай дапамогі «ДНР» і «ЛНР». Аднак тады гэтая дапамога дэкларавалася як дапамога не вайскоўцам, а «мірным жыхарам».
Чытайце таксама:
Шведскі прыход падазрае манашак з мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра ў падмане — СМІ
«Сваіх не кідаем». Мінскі Свята-Елісавецінскі манастыр актыўна спрыяе расійскай агрэсіі ва Украіне
Асабісты кіроўца — кадэбіст, у сябрах — памочнік Лукашэнкі. Хто такая матушка Гаўрыіла з Гродна