Расійскі спявак Аляксандр Сяроў на вакзале ў Віцебску абурыўся, што яго сустрэлі не на рускай мове

Акалічнасці сустрэчы расійскіх поп-зорак на чыгуначным вакзале распавёў «Московский комсомолец».

16.07.2023 / 09:40

Аляксандр Сяроў. Фота: serovofficial / Telegram

Паводле выдання, самым незадаволеным раніцай выйшаў з цягніка спявак Аляксандр Сяроў, вядомы з савецкага часу сваім хітом «Мадонна».

Асяроддзе Сярова, піша «МК», імкнулася загарадзіць артыста ад камер, а адказваць ён не пажадаў нават на самыя простыя пытанні.

Беларусы, што сустракалі Сярова на вакзале, павіталі яго на роднай мове.

На гэта Сяроў моцна абурыўся: «А чаму вы гаворыце са мной па-ўкраінску?»

Людзі, што яго сустракалі, разгубіліся, піша выданне, і, перайшоўшы на рускую, растлумачылі, што карысталіся роднай беларускай мовай.

Сяроў збянтэжыўся і паспяшаўся зʼехаць.

Чытайце таксама:

Юрый Антонаў на «Славянскім базары» пажадаў здароўя Лукашэнку, але падвяло яно яго самога

«З задавальненнем. Стапрацэнтная перадаплата». Колькі хочуць зоркі беларускай эстрады за выступленне перад вагнераўцамі

Nashaniva.com