Ліквідуюць Цэнтр украінскай культуры «Січ»
25 ліпеня Мінскі гарадскі суд разгледзіць пазоў аб ліквідацыі Цэнтра ўкраінскай культуры «Січ», які існуе больш за 27 гадоў. Суддзя Наталля Фясенка пачне ініцыяваны Міністэрствам юстыцыі працэс у 10:00, як сведчыць расклад на партале электроннага судаводства.
15.07.2023 / 19:26
Фота: vecteezy.com
Грамадскае аб'яднанне «Цэнтр украінскай культуры «Січ» зарэгістравана 26 снежня 1995 года. На 1 студзеня 2023 года колькасць яго членаў складала 20 чалавек.
У 2022 годзе цэнтр правёў мерапрыемствы памяці класікаў украінскай літаратуры Тараса Шаўчэнкі і Лесі Украінкі, ушанаванне памяці ахвяр Галадамору 1930-х гадоў, святкаванне Дня Незалежнасці Украіны.
Чытайце таксама:
Скончылася місія ўкраінскага амбасадара ў Беларусі