У Смаргонскім раёне на вачах унука патануў дзядуля

Трагедыя здарылася раніцай 13 ліпеня.

14.07.2023 / 12:24

Фота: СК

73-гадовы жыхар Мінска разам з унукам адправіліся на вадаём. Падчас рыбалкі кручок спінінга зачапіўся за расліннасць на дне сажалкі.

Мужчына зайшоў у ваду, каб вызваліць снасць, аднак пачаў тануць. Дзіця паклікала на дапамогу мінака, які і выцягнуў цела рыбака з вады.

Вядома, што дно вадаёма няроўнае, маецца абрыў. СК праводзіць праверку.

Чытайце таксама:

У Віцебску з акна выпаў пяцігадовы хлопчык

Nashaniva.com