КДБ выключыў з тэрарыстычнага спіса Рамана Пратасевіча і Соф'ю Сапегу

Пра выключэнне Рамана Пратасевіча і Соф'і Сапегі са спіса «тэрарыстаў» паведаміла «Вясна». 

13.07.2023 / 15:12

Раней Сапегу і Пратасевіча памілаваў Лукашэнка. 

Соф'я Сапега разам з Раманам Пратасевічам былі затрыманыя 23 мая ў выніку прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair рэйсам Афіны — Вільня. 

6 мая 2022 года Сапегу асудзілі да шасці гадоў калоніі. Суд прызнаў яе вінаватай у распальванні сацыяльнай варожасці, зліве даных сілавікоў (справа «Чорнай кнігі Беларусі»).

Раман Пратасевіч быў асуджаны 3 мая 2023 года на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе Nexta. 22 мая ён быў памілаваны

Пра памілаванне Сапегі стала вядома 7 чэрвеня. 

Чытайце таксама:

Лукашэнка расказаў, чаму памілаваў Пратасевіча і Сапегу, і намякнуў, каго лічыць найбольш небяспечным

Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў

Пратасевіч прыйшоў на інтэрв'ю на канал Салаўёва. У яго спыталі, ці забіў бы ён Пуцілу

Пратасевіч даў паказанні на Сафію Сапегу — «База»

«Шалёна ўдзячны краіне і асабіста прэзідэнту». Раман Пратасевіч памілаваны

Nashaniva.com