Лукашэнка памілаваў Сафію Сапегу. Яе перадалі расійскаму губернатару
Памілаваную Аляксандрам Лукашэнкам грамадзянку Расіі Сафію Сапегу перадалі 7 чэрвеня з папраўчай калоніі ў Гомелі дэлегацыі Прыморскага края, якую ўзначальвае губернатар Алег Кажамяка, паведамляе БЕЛТА.
Алег Кажамяка, які знаходзіўся з дзяржаўным візітам у Беларусі, асабіста сустрэў яе.
«Па нашым звароце ўчора Аляксандр Рыгоравіч падпісаў загад аб памілаванні. Думаю, што такі крок мае і для цябе значэнне», — звярнуўся да Сафіі Алег Кажамяка, піша БЕЛТА.
Сапега падзякавала Лукашэнку «за тую магчымасць, якую ён мне даў», «за магчымасць вярнуцца дадому», «за другі шанец».
«Ён [шанец] дадзены быў далёка не шматлікім, а мне сапраўды вельмі пашанцавала», — сказала Сафія.
Алег Кажамяка пажадаў дзяўчыне, «каб яе далейшае жыццё было шчаслівым».
«Няма нічога лепшага, чым на волі займацца любімай справай», — сказаў губернатар.
Антон Гашынскі, адвакат Соф'і Сапегі, пацвердзіў «Люстэрку» яе вызваленне.
— Сапраўды, яна вызваленая і ўжо паляцела ў Расійскую Федэрацыю, — сказаў Гашынскі.
Ён таксама адзначыў, што Лукашэнка падпісаў памілаванне па прашэнні кіраўніка Прыморскага краю Алега Кажамякі, які асабіста звярнуўся да яго. Па словах Гашынскага, усё вырашылася літаральна за тыдзень.
Сафія Сапега разам з Раманам Пратасевічам былі затрыманыя 23 мая ў выніку прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair рэйсам Афіны — Вільня.
6 мая 2022 года Сапегу асудзілі да шасці гадоў калоніі. Суд прызнаў яе вінаватай у распальванні сацыяльнай варожасці, зліве даных сілавікоў (справа «Чорнай кнігі Беларусі»).
Раман Пратасевіч быў асуджаны 3 мая 2023 года на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе Nexta. 22 мая ён быў памілаваны.
Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў
Пратасевіч прыйшоў на інтэрв'ю на канал Салаўёва. У яго спыталі, ці забіў бы ён Пуцілу
Пратасевіч даў паказанні на Сафію Сапегу — «База»
«Шалёна ўдзячны краіне і асабіста прэзідэнту». Раман Пратасевіч памілаваны
Каментары