Неабходныя грошы на дапамогу сям'і Алеся Пушкіна сабралі за некалькі гадзін
Беларуская Рада культуры зладзіла збор памяці Алеся Пушкіна, каб падтрымаць сям’ю мастака, каб не пакінуць іх сам-насам з горам і фінансавай неўладкаванасцю.
13.07.2023 / 13:28
Ініцыятыва таксама хоча паспрыяць працы з творчымі напрацоўкамі мастака: варта сабраць, упарадкаваць і каталагізаваць яго спадчыну, матэрыялы, публікацыі.
Адметна, што неабходную суму ў 2500 еўра сабралі за некалькі гадзін. Цяпер па стане на 13:30 сабралі 3261 еўра. Але збор працягваецца, дадатковыя грошы не будуць лішнімі.
Як падтрымаць
***
Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы.
Як стала вядома, у яго была прабадная язва, яму своечасова не дапамаглі ў турме.
Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 года і праз год асудзілі на пяць гадоў калоніі па абвінавачванні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК) і распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК). Спачатку пакаранне адбываў у івацэвіцкай калоніі, а потым быў пераведзены на турэмны рэжым у Гродне.
У яго засталіся чацвёра дзяцей.
Сёння яго хаваюць у Бабры.
Чытайце таксама:
У труну паклалі капялюш. У вёсцы Бобр праходзіць развітанне з Алесем Пушкіным
«Нябачныя» сведкі справы Алеся Пушкіна. Хто данёс на мастака
У розных гарадах Еўропы адбыліся акцыі памяці Алеся Пушкіна ФОТЫ
«Шанцаў на выратаванне не было». Падрабязнасці смерці мастака Алеся Пушкіна