Макрон паабяцаў Зяленскаму тэхніку для размінавання
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся ў сераду ў Вільні, «на палях» саміту NATO, з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і абвясціў пасля сустрэчы, што Макрон паабяцаў перадаць Украіне тэхніку для размінавання.
12.07.2023 / 15:35
Эмануэль Макрон і Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны
«Праінфармаваў пра сітуацыю на полі бою цяпер. Абмеркавалі далейшую абаронную падтрымку. Яшчэ раз дзякую за кожную адзінку зброі, а асабліва — за дальнабойную зброю. Будзе і дадатковае інжынернае абсталяванне для размінавання», — напісаў Зяленскі ў твітары.
Францыя на гэтым тыдні абвясціла, што перадасць Украіне крылатыя ракеты SCALP — французскі аналаг ракет Storm Shadow, якія ўжо перадала Украіне Вялікабрытанія.
Чытайце таксама: