НАТА афіцыйна пагадзілася прыбраць План дзеянняў па членстве для Украіны, але яшчэ не дасць запрашэння — Столтэнберг
Паўночнаатлантычны альянс пагадзіўся прыбраць План дзеянняў па сяброўстве ў НАТА для Украіны, але пакуль не даў запрашэння для ўступлення. Пра гэта сказаў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг на саміце ў Вільні.
11.07.2023 / 18:53
Енс Столтэнберг. Фота: Thierry Monasse / Getty Images
«Мы дамо Украіне запрашэнне далучыцца да НАТА, калі саюзнікі пагодзяцца і ўмовы будуць выкананыя», — сказаў Столтэнберг.
У той жа час ён заявіў, што члены НАТА пацвердзілі, што Украіна ўвойдзе ў Альянс.
«І пагадзіліся прыбраць патрабаванне ПДЧ. Гэта зменіць шлях Украіны з двухэтапнага працэсу на аднаэтапны», — сказаў генеральны сакратар НАТА.
Столтэнберг паведаміў, што зацверджаны запуск фармату Рады Украіна — НАТА. Інаўгурацыйнае пасяджэнне запланавана на заўтра, 12 ліпеня. Ён адзначыў, што заўтра будзе прадстаўлены пакет з многіх элементаў, які набліжае Украіну да членства ў НАТА. Паводле яго, для Украіны будуць рэалізаваны шматгадовыя праграмы дапамогі, якія дапамогуць ёй перайсці ад стандартаў савецкай арміі да заходніх.
Чытайце таксама:
Уладзімір Зяленскі прыбыў у Вільню на саміт
Байдэн: Пуціну не ўдасца зламаць НАТА
Столтэнберг агучыў рашэнні, якія саміт NATO прыме ў дачыненні да Украіны