Галкіпер «ПСЖ» Рыка схуднеў больш чым на 20 кг і рызыкуе больш не вярнуцца на поле

Кожны тыдзень галкіпер пасля няшчаснага выпадку ў канцы мая і комы губляў каля 30% мышачнай масы.

09.07.2023 / 09:40

Серхіа Рыка. Antonio Borga / Eurasia Sport Images / Getty Images

Другі галкіпер «ПСЖ» Серхіа Рыка, які знаходзіўся ў коме праз няшчасны выпадак, рызыкуе больш не вярнуцца на поле, як паведамляе Championat.com са спасылкай на The Athletic.

Футбаліста ў наступныя два тыдні могуць выпісаць з бальніцы, аднак ён схуднеў больш чым на 20 кг. Кожны тыдзень галкіпер губляў каля 30% мышачнай масы.

Імаверна, Рыка больш не зможа вярнуцца ў прафесійны футбол.

Рыка 27 мая пасля перамогі «ПСЖ» у чэмпіянаце Францыі зваліўся з каня на поўдні Іспаніі і атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. Яго шпіталізавалі ў бальніцу Севільі, дзе ў яго дыягнаставалі кровазліццё ў мозг.

Пазней прадстаўнікі брамніка паведамілі, што з гульцом адбыўся няшчасны выпадак праз тое, што ў яго ўрэзаліся фурманка з мулам і канём, які ўцёк. Серхіа накіроўваўся ў гарадок Эль-Росіа ў якасці пілігрымкі пасля перамогі «ПСЖ» у чэмпіянаце Францыі.

9 чэрвеня яго паўторна ўвялі ў медыкаментозную кому пасля пагаршэння стану, а 19 чэрвеня жонка паведаміла, што Рыка выйшаў з комы і пачаў пазнаваць родных.

Гульцы «ПСЖ» Карлас Салер, Марка Вераці, Серхіа Рамас і Кіліян Мбапэ ў майках з партрэтам Рыка. Фота: Ian MacNicol / Getty Images

Чытайце таксама:

У легендарнага галкіпера Эдвіна ван дэр Сара кровазліццё ў мозг

«Рэал» падпісаў 18-гадовага турэцкага паўабаронцу Арду Гюлера

Зорка «Чэлсі» Джон Тэры вярнуўся ў клуб

Nashaniva.com