Уводзяць рэгуляванне тарыфаў на ўсе стаматалагічныя паслугі

Савет міністраў выдаў пастанову аб рэгуляванні цэнаў на стаматалагічныя паслугі. Яна ўступае ў сілу з 1 лістапада 2023 года.

07.07.2023 / 16:17

Фота: vecteezy.com

«З мэтай павышэння цэнавай даступнасці платных стаматалагічных паслуг для насельніцтва пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2023 г. №442 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2014 г. №35» уводзіцца рэгуляванне тарыфаў на ўсе віды стаматалагічных паслуг», — паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Цяпер, паводле гэтага паведамляння, Міністэрствам «праводзіцца праца па актуалізацыі нормаў часу і нормаў расходу матэрыялаў на платныя медыцынскія паслугі па стаматалогіі, а таксама разліку гранічных максімальных тарыфаў на гэтыя паслугі», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама на сайце Міністэрства аховы здароўя паведамляецца, што ў цяперашні час дзейнічае цэнавае рэгуляванне на артапедычныя і зубатэхнічныя стаматалагічныя паслугі. Але «пры гэтым на сённяшні дзень не ахопленыя рэгуляваннем тэрапеўтычныя, хірургічныя, ортадантычныя стаматалагічныя паслугі».

Чытайце таксама:

Лячыць зубы зараз стане даражэй

Якія стравы і напоі найгоршыя для вашых зубоў? Расказваюць дактары

«Паеду туды, дзе танней». Беларусы расказалі, колькі яны плацяць за стаматалагічныя паслугі ў Еўропе, Грузіі і Узбекістане

Nashaniva.com