Хто сядзеў побач з Лукашэнкам на канцэрце 3 ліпеня ў Вялікім тэатры? Здаецца, у яго новая фаварытка
Увечары 3 ліпеня Аляксандр Лукашэнка прыехаў на канцэрт у Вялікі тэатр Беларусі. Пасля прамовы і ўзнагароджвання работнікаў культуры ён заняў месца ў зале. Побач з ім пасадзілі дзяўчат — адну з іх бачылі з палітыкам ужо тройчы.
04.07.2023 / 21:57
Лукашэнка ў Вялікім тэатры з дзвюма дзяўчатамі на канцэрце 3 ліпеня. Фота: сайт Лукашэнкі
Дзяўчына, якая сядзела леваруч ад Лукашэнкі, вельмі падобная да 26-гадовай піяністкі Ірыны Бутэль. Родам яна з Ветрына, што знаходзіцца ў Полацкім раёне — адтуль жа паходзіў славуты літаратуразнаўца Браніслаў Эпімах-Шыпіла. Яна скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе фартэпіяна ў 2020-м і з гэтага часу працуе ў Вялікім тэатры Беларусі.
Параўнайце — дзяўчына побач з Лукашэнкам і Ірына Бутэль (справа). Фота: «Пул Першага» і інстаграм Ірыны Бутэль
Другая з дзяўчат — ужо вядомая нам 20-гадовая мінчанка Настасся Казырыцкая. Упершыню яна з'явілася з Лукашэнкам на навагоднім балі, а потым паспела суправадзіць яго і на бал выпускнікоў 23 чэрвеня. З'яўленне на Дзень Незалежнасці — яе трэці выхад з Лукашэнкам.
Лукашэнка і Настасся Казырыцкая на свяце выпускнікоў 23 чэрвеня. Фота: сайт Лукашэнкі
Вырасла Настасся ў звычайнай сям'і ў сталіцы Беларусі. Бацька быў міліцыянтам, але 20 гадоў як не працуе ў МУС. Цяпер дзяўчына вучыцца ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце на спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт». Таксама яна працуе мадэллю ў Нацыянальнай школе прыгажосці, прычым з падлеткавага ўзросту.
Настасся Казырыцкая на фінале «Міс Беларусь — 2021». Скрын відэа СТБ
У 2021-м дзяўчына дайшла да фіналу конкурсу «Міс Беларусь». Грае на фартэпіяна і гітары. Да апошняга часу працавала ва ўпраўленні па адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска. Пра пераход яе на іншыя пасады невядома.
Чытайце таксама:
З кім Лукашэнка танцаваў на навагоднім балі?
Паліна Шуба вяртаецца ў абойму
Жанчыны ў атачэнні Лукашэнкі: чаму і што ён ім давярае. Вялікая гутарка з Альмірай Усманавай