Кіраваць магілёўскім гістфакам прызначылі аграрыя

Новым дэканам гісторыка-філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова стаў кандыдат сельскагаспадарчых навук Аляксандр Кісялёў, як паведамляе «Магілёў.Media».

04.07.2023 / 16:18

Александр Кісялёў 

Перад гэтым прызначэннем Аляксандр Кісялёў працаваў начальнікам аддзела рэалізацыі праграм дадатковай адукацыі і прафарыентацыі гэтага самага ўніверсітэта.

На пасадзе дэкана ён замяніў кандыдата гістарычных навук Віктара Буракова. 

Чытайце таксама:

Лукашысты патрабуюць чыстак і рэпрэсій на гістфаках у ВНУ

Рэктар Дук пра сучасны момант: Такога звярынага выскалу не было ніколі

Былыя міліцыянты, настаўнікі, гадаванцы БРСМ. Каго ставяць ідэолагамі ў выканкамах

Nashaniva.com