Легенда футбольнага «Нёмана», якога нядаўна затрымлівалі, пакінуў клуб

Спартовы дырэктар і легенда гродзенскага футбольнага клуба «Нёман» Дзмітрый Кавалёнак пакідае сваю пасаду.

03.07.2023 / 20:22

Дзмітрый Кавалёнак. Фота: fcneman.by

Пра гэта паведамляе канал заўзятаў клуба.

Каваленак адыграў за клуб адыграў 14 сезонаў, не пакінуў каманду падчас яе фінансавых цяжкасцей і застаўся з «жоўта-зялёнымі» у якасці спартовага дырэктара пасля заканчэння кар'еры.

28 чэрвеня стала вядома, што Кавалёнка затрымалі. На наступны дзень з'явілася інфармацыя, што яго адпусцілі. У запісаным сілавікамі відэа ён гаварыў, што быў затрыманы нібыта за падпіскі ў сацсетках на «экстрэмісцкія матэрыялы». Праўладны канал сцвярджаў, што на мужчыну нібыта паскардзіліся самі футбалісты «Нёмана»: маўляў, ён «навязваў ім экстрэмісцкія ідэі».

Nashaniva.com