«Ябацька лейтэнанта Шміта» Заслаўскі-Аўтуховіч працягвае гастраляваць па краіне
Сяргей Заслаўскі-Аўтуховіч праславіўся тым, што, будучы неаднаразова судзімы, пад маскай паказнога ябацькі ўбіўся ў ласку да лукашэнкаўскіх генералаў. Нядаўна ён трапіў на Акрэсціна па адміністрацыйным артыкуле. Але пасля выхаду, аказваецца, яго дагэтуль запрашаюць на мерапрыемствы.
02.07.2023 / 16:03
Фота: сторыз інстаграма аднаго з наведнікаў фестывалю
На выхадных ва Ушачах праходзіў фестываль «Экстрым Прарыў — 2023». Арганізатар — фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Юнацтва-Ушачы».
На мерапрыемства запрасілі Сяргея Заслаўскага, якога назвалі «ўладальнікам сямі сусветных рэкордаў, чатыры з якіх занесеныя ў Сусветную кнігу рэкордаў Гінеса».
Сёння Заслаўскі спаборнічаў у катэгорыі «Жым гір 24 кг на лаўцы без апоры ног», магчыма, ім самім і прыдуманай.
Сяргей Аўтуховіч-Заслаўскі — псеўдачэмпіён у цяжкай атлетыцы.
У рэальнасці, шматразова судзімы за разбоі, ён змог стаць намеснікам Дзмітрыя Паўлічэнкі ў Асацыяцыі ветэранаў спецназа і стварыць сабе бліскучую рэпутацыю ў дзяржаўных органах. Апроч падстаўной формы, у яго быў толькі адзін аргумент — пазіцыя «за Лукашэнку».
Пасля таго, як гэты чалавек выпадкова трапіў на Акрэсціна за рэпост артыкула пра сябе самога з нейкага «экстрэмісцкага», па версіі лукашыстаў, рэсурсу, журналістам сталі вядомыя сапраўдныя дэталі яго біяграфіі.
Мужчына атрымаў запар два прысуды па 15 сутак.
Сапраўднае прозвішча Заслаўскага — Аўтуховіч.
Чытайце таксама:
Ябацькі ў шоку. На Акрэсціна адправілі намесніка Паўлічэнкі ў асацыяцыі ветэранаў спецназа «Честь»