У Касцюковічах загарэўся халадзільнік, пацярпелі дзве маленькія дзяўчынкі

Увечары 1 ліпеня ў адной з кватэр пяціпавярховага дома ў Касцюковічах адбыўся пажар, паведаміў Следчы камітэт. Загарэўся халадзільнік, які стаяў у дзіцячым пакоі.

01.07.2023 / 23:48

Фота ілюстрацыйнае

Пах гарэлага і дым заўважыла гаспадыня кватэры, яна знаходзілася ў суседнім пакоі разам з чатырохгадовай дачкой, якую ёй удалося вывесці на лесвічную пляцоўку. Але ў дзіцячым пакоі заставаліся яшчэ дзве яе дачкі — шасцігадовая і двухмесячная.

Вынесці гэтых дзяцей з кватэры жанчына самастойна не змагла, гэта зрабілі ратавальнікі. Беспрытомных дзяцей перадалі медыкам, за жыццё дзяўчынак цяпер змагаюцца лекары.

Чытайце таксама:

У Мазыры з балкона выпала чатырохгадовая дзяўчынка

У Мёрскім раёне мужчына збіраў парэчкі і праваліўся ў 8-метровы калодзеж

У Лепельскім раёне «Опель» вылецеў у кювет. Пацярпелі пяць чалавек

Nashaniva.com