У Мёрскім раёне мужчына збіраў парэчкі і праваліўся ў 8-метровы калодзеж

Увечары 30 чэрвеня ў вёсцы Стары Пагост Мёрскага раёна мужчына збіраў парэчкі з куста ў двары прыватнага дома і не заўважыў, што непадалёк знаходзіцца закінуты калодзеж.

01.07.2023 / 17:00

Пасля няўдалых спробаў выбрацца самастойна чалавек стаў клікаць на дапамозе. Аднавясковец, які праходзіў міма, выклікаў ратавальнікаў.

«Мужчына знаходзіўся ў бетонным калодзежы круглай формы дыяметрам 1 метр на глыбіні каля 8 метраў. Вады ў калодзежы было прыкладна на адзін метр», — паведаміла прэс-служба МНС.

Мужчыну даставілі ў бальніцу з дыягназам «пераахаладжэнне».

Чытайце таксама:

У Лепельскім раёне «Опель» вылецеў у кювет. Пацярпелі пяць чалавек

На пліце разарваўся афганскі казан. Два чалавекі атрымалі апёкі

Адляцеў на 40 метраў і выжыў: у Гомелі матацыкліст урэзаўся ў таксі

Nashaniva.com