У «тэрарыстычны спіс» дадалі журналіста Генадзя Мажэйку
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ пяці чалавек.
29.06.2023 / 09:16
Генадзь Мажэйка. Фота: БелТА
Сярод іх былая бухгалтарка Ганна Карняенка, Павел Салагуб, супрацоўнік Міністэрства адукацыі Сяргей Навумчык, мінчук Максім Селязнёў, журналіст «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзь Мажэйка.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1073 чалавекі, з іх 322 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1080 пазіцый, аднак сем чалавек з яго былі выдаленыя раней), паведамляюць праваабаронцы.
Журналіста Генадзя Мажэйку, аўтара артыкула пра Андрэя Зельцэра, затрымалі ў пачатку кастрычніка 2021 года. Яму ставілі ў віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: «Распальванне сацыяльнай варожасці» (арт. 130) і «Абраза Лукашэнкі» (арт. 368). Вядома, што справу аб абразе вылучылі ў асобную вытворчасць.
23 сакавіка 2023 года суддзя Таццяна Фалькоўская прызначыла журналісту тры гады зняволення. Вярхоўны суд 16 чэрвеня разглядзеў апеляцыйную скаргу палітвязня. Суддзя Уладзімір Чаравач пакінуў скаргу без задавальнення, а прысуд — без змен.
Чытайце таксама: