Ягор Шаранговіч пакінуў «Нью-Джэрсі»
25-гадовы беларускі хакеіст змяніў клуб Нацыянальнай хакейнай лігі ў выніку абмену. Ён перайшоў з амерыканскага «Нью-Джэрсі Дэвілз» у канадскі «Калгары Флэймз».
28.06.2023 / 08:43
Фота: Nhl.com
«Дэвілз» аддалі беларускага форварда Ягора Шаранговіча і выбар у трэцім раўндзе (80-ы выбар) драфта 2023. Узамен «д'яблы» атрымалі нападаючага Тайлера Тафолі, піша «Беларускі хакей».
У плэй-оф Шаранговіч правёў толькі тры матчы (з 12 з удзелам «д'яблаў») і не набраў ачкоў. У 75 гульнях «рэгуляркі» ў мінчаніна 30 (13+17) балаў.
Шаранговіч знаходзіцца ў статусе абмежавана свабоднага агента.
Ягор дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» 14 студзеня 2021 года. У наступным матчы ён закінуў першую шайбу, прычым у авертайме, і быў прызнаны першай зоркай гульні.
Чытайце таксама:
Беларус выйграў прэстыжны Кубак Колдэра
Гэта проста казка! Зборная Латвіі выйграла бронзу ЧС па хакеі