Лукашэнка пацвердзіў, што Прыгожын ужо ў Беларусі
Тое, што кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын сёння зранку прыляцеў у Беларусь, пацвердзіў у сваім сённяшнім выступленні Лукашэнка.
27.06.2023 / 16:54
Яўген Прыгожын
«Гарантыі бяспекі, як ён [Пуцін] учора паабяцаў, былі дадзеныя. Я бачу, Прыгожын лётае ўжо на гэтым самалёце.
Так, сапраўды, ён сёння ў Беларусі. Як я і абяцаў, калі вы хочаце нейкі час у нас перакантавацца і іншае, мы вам дапаможам. Натуральна, за іх [вагнераўцаў] рахунак», — сказаў Лукашэнка.
Міністр абароны Віктар Хрэнін нібыта пры гэтым сказаў: «Мне б такое падраздзяленне ў войску не перашкодзіла». Лукашэнка з гэтым пагадзіўся, і таму Хрэніну даручана размаўляць на гэты конт з вагнераўцамі.
Чытайце таксама: