«Людзі не разумеюць, што і мы прагматычна да гэтага падыходзім». Лукашэнка патлумачыў, як збіраецца выкарыстоўваць «вагнераўцаў»

Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня прыняў з дакладам міністра абароны Віктара Хрэніна. Лукашэнка патлумачыў Хрэніну, якая карысць можа быць ад «вагнераўцаў».

27.06.2023 / 15:12

Фота: Getty Images

«Цяпер шмат размоў і балбатні: «Вагнер, Вагнер, Вагнер». Людзі не разумеюць, што і мы прагматычна да гэтага падыходзім», — патлумачыў Лукашэнка.

«Калі іх камандзіры прыедуць да нас і дапамогуць нам… Досвед. Слухай, яны на перадавой — штурмавыя атрады. Раскажуць нам, што цяпер важна. Вось мне Пуцін апошні раз сказаў: контрбатарэйная барацьба, без гэтага немагчыма. Беспілотнікі. Яны праз гэта прайшлі.

Яны раскажуць пра зброю: якая добра працавала, якая не. І тактыка, і ўзбраенне; як наступаць, як абараняцца. Гэта неацэнна. Вось гэта нам ад вагнераўцаў трэба ўзяць», — патлумачыў Лукашэнка.

«Баяцца іх няма чаго. Мы ж вуха востра трымаем», — дадаў ён.

Nashaniva.com