«У выпадку правалу мірных перамоваў Беларусь была гатовая аказаць РФ вайсковую падтрымку па ліквідацыі бунту» 

Пра тое, што ў выпадку правалу мірных перамоваў з вагнераўцамі Беларусь была гатовая аказаць РФ вайсковую падтрымку па ліквідацыі бунту, напісаў прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі па выніках сустрэчы сёння з Лукашэнкам. 

27.06.2023 / 14:59

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Мінабароны РБ

«Адпаведныя падраздзяленні ўжо былі гатовыя для перакідання ў Расію», — напісаў Шпакоўскі. Імаверна, такая інфармацыя прагучыла на сустрэчы з Лукашэнкам, справаздачу пра якую апублікавалі толькі часткова.

Сёння Лукашэнка заявіў, што ў суботу прывёў войскі ў поўную боегатоўнасць. 

Лукашэнка таксама заявіў, што «калі абрынецца Расія, мы застанемся пад абломкамі, усе загінем».

Nashaniva.com