Журналісты паспрабавалі звязацца з кіраўніком ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным. Вось што атрымалася

Апошні раз Яўгена Прыгожына бачылі ўчора ў Растове. Ён махаў з машыны, накіроўваючыся, як можна было зразумець з афіцыйных каментароў, у Беларусь.

25.06.2023 / 14:50

Яўгена Прыгожына вывозяць з Растова. Фота: Stringer / Anadolu Agency via Getty Images

Журналіст RTVI паспрабавалі звязацца з Прыгожыным.

«Яўген Прыгожын пакуль не на сувязі і перадае ўсім прывітанне», — паведамілі RTVI ў прэс-службе стваральніка ПВК «Вагнер». 

«Ён перадае ўсім прывітанне і адкажа на пытанні, калі будзе мець нармальную сувязь», — адказалі журналісту ў адказ на запыт.

Учора было абвешчана, што кампраміс між Пуціным і Прыгожыным дасягнуты пры пасярэдніцтве Лукашэнкі, крымінальную справу супраць Прыгожына спыняць, ён сам паедзе ў Беларусь. 

Чытайце таксама:

Цалкам магчыма, што Пуцін заб'е Прыгожына ў Беларусі — CNN 

Стала вядома, колькі вагнераўскай тэхнікі рухалася на Маскву

Праз мяцеж Прыгожына ўчарашні дзень стаў адным з самых смяротных для расійскіх ПКС

Украіна заняла 13 квадратных кіламетраў на фронце за час бунту Прыгожына

Nashaniva.com