Дзмітрый Круты сказаў, што ў Беларусі неўзабаве будзе ўласны флот. Прынамсі, ён у гэта верыць
Пасол Беларусі ў Расіі ў нядаўным інтэрв'ю разважаў адносна таго, як Беларусі ў цяперашніх умовах транспартаваць сваю прадукцыю марскім шляхам, як паведамляе Sputnik.
23.06.2023 / 16:28
Фота ілюстрацыйнае
Паводле Крутога, падчас нядаўняга візіту прэм'ера Рамана Галоўчанкі ў Мурманск гаворка ішла ў тым ліку пра фармаванне ўласнага флоту. Праўда, на гэтым шляху ўзнікаюць праблемы:
«У нас, на жаль, у Беларусі няма судоў сваіх, кампетэнцыі ўнутры рэспублікі страчаныя, але вось расіяне ад Ніжняга Ноўгарада, Самары, губернатары актыўна прапануюць», — адзначыў Круты.
На непасрэднае пытанне, ці будзе ў Беларусі ўласны флот, Дзмітрый Круты адказаў:
«Так, з'явіцца беларускі флот у Расіі, я ў гэта веру».
На яго думку, варта пачаць з некалькіх суднаў і займацца перавозкай грузаў па асноўных артэрыях.
Дагэтуль беларускі бок вёў актыўныя перамовы адносна таго, каб пабудаваць уласны порт для забеспячэння экспарту ўласнай прадукцыі на Балтыйскім моры, ва Усць-Лузе пад Санкт-Пецярбургам, але з гэтым узнікае шмат праблем.
Чытайце таксама:
Пасол Круты: Праз год-два ўсе маршруты будуць пераарыентаваныя на расійскі кірунак
Беларускія парты ў Расіі: усё не так хутка або насамрэч ніколі?