У Літве школьны іспыт па беларускай мове здаюць 5 выпускнікоў. Але летась не было ніводнага
Іспыт па роднай мове складаецца з «заданняў на разуменне і фармаванне тэксту», таксама выпускнікі павінны напісаць эсэ ці пераказ.
22.06.2023 / 14:20
Фота: Віленская беларуская гімназія імя Ф. Скарыны
У 2023-м 752 выпускнікі выбралі польскую мову на школьным іспыце па роднай мове (годам раней — 751), рускую — 408 (340).
Іспыт па роднай мове складаецца з «заданняў на разуменне і фармаванне тэксту», таксама выпускнікі «павінны напісаць эсэ аб'ёмам 250-400 слоў» ці «пераказ тэксту на адну з трох вызначаных тэм», як паведамляе «Позірк».
Паводле звестак Нацыянальнага агенцтва адукацыі Літвы, у 2023 годзе іспыты здае амаль 27,5 тысячы выпускнікоў агульнаадукацыйных школ і прафесійна-тэхнічных вучылішчаў.
Колькасць беларусаў, якія жывуць у Літве, за 2022 год вырасла на 57,3% і дасягнула 48 804 чалавек, як паведаміла на брыфінгу 18 мая прадстаўніца даследчага цэнтра BEROC Анастасія Лузгіна са спасылкай на МУС краіны.
Чытайце таксама:
«Большасць едзе па працы» — партрэт сярэднестастычнага беларуса ў Літве
Кім часцей беларусы працуюць у Літве?
Амаль 300 беларусаў не змаглі легалізавацца ў Літве, бо падтрымліваюць Расію і вайну