Лянівыя варэнікі з ягадамі — найлепшы сняданак летам. Можна замарозіць на запас

Вы можаце дадаць перацёртыя ягады проста ў цеста або выкарыстоўваць іх у якасці дадатку — у любым разе выйдзе смачна.

24.06.2023 / 07:00

Каб выйшлі лянівыя варэнікі, цеста скачваюць палачкамі, а пасля наразаюць. Фота: Наша Ніва

Вам спатрэбіцца:

Як гатаваць:

  1. Разатрыце тварог з цукрам, яйкам, соллю (калі дадасце сюды яшчэ і перацёртыя ягады — варэнікі атрымаюцца каляровыя).
  2. Паступова падсыпайце муку. Цеста павінна атрымацца даволі крутое.
  3. Сфармуйце каўбаскі таўшчынёй каля 2 см і нарэжце іх на кавалачкі.
  4. Пастаўце кіпяціцца ваду, дадайце соль. Каб варэнікі не склеіліся, можна таксама дадаць некалькі кропель алею. Варыце варэнікі 2-3 хвіліны.
  5. Перакладзіце гатовыя варэнікі ў міску і дадайце масла, каб яны зноў-такі не склеіліся.
  6. Падавайце або са смятанай, або з ягадамі (калі не ўмешвалі іх у цеста, можаце падаць у якасці дадатку), упрыгожце свежымі ягадамі.

Чытайце яшчэ:

Рэцэпт на выхадныя. Тварожны пірог — просты, хуткі, смачны

Бамбл-кава — сапраўдны летні хіт. Асцярожна, гэты напой можа стаць вашым улюбёным

У Мінску з'явіліся першыя кавуны. Дзе танней: на рынку ці ў краме? І як правільна выбраць

Nashaniva.com