Сілавікі ходзяць па электрычках і правяраюць тэлефоны ў пасажыраў — «Новы час»

Выданне «Новы час» на падставе сведчанняў сваіх чытачоў паведамляе, што апошнім часам супрацоўнікі міліцыі пачалі правяраць у людзей тэлефоны ў вагонах электрычак. 

20.06.2023 / 18:50

Паводле атрыманай выданнем інфармацыі, праверкай тэлефонаў займаюцца звычайныя патрульныя, якія суправаджаюць электрацягнікі і сочаць за парадкам. Выглядае, што яны атрымалі адпаведны загад.

Увагу сілавікоў прыцягваюць тыя пасажыры, якія падчас падарожжа «сядзяць» у тэлефонах. Такіх людзей супрацоўнікі ў пагонах выклікаюць у тамбур і патрабуюць разблакаваць смартфон для «праверкі».

Паводле назіранняў чытачоў «НЧ», такія выпадкі былі заўважаныя, прынамсі, на маладзечанскім кірунку з Мінска. Па выніках праверкі тэлефонаў людзей часам адпускаюць, але здараюцца і затрыманні. 

Чытайце таксама:

«Полк Каліноўскага прыйдзе вызваляць Беларусь — ты будзеш рады»? Што пытаюцца і што глядзяць у тэлефоне — расказвае чалавек, які нядаўна праходзіў мяжу

Як пачысціць ваш акаўнт у Google Play — пакрокавы гайд

Як пачысціць і абараніць ваш YouTube — падрабязны гайд

Nashaniva.com