Сайт светлагорскага тэлеканала «Ранак» заблакаваў Мінінфарм

11 чэрвеня ў Светлагорску было затрымана восем супрацоўнікаў тэлеканала «Ранак». Цяпер сайт тэлеканала перастаў адкрывацца, заўважыла «Вясна». 

20.06.2023 / 11:02

Замест сайта чытачы бачаць «заглушку Мінінфарма» з паведамленнем, што «доступ да рэсурсу абмежаваны».

Сапраўднай прычынай праблем тэлеканала мог стаць сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, у якім загінула тры чалавекі. Гэта здарэнне асвятляў «Ранак». 

На ўсіх затрыманых склалі пратаколы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Мужчынам прысудзілі па сем сутак адміністрацыйнага арышту, жанчынам — штрафы ў памеры 25 базавых велічынь.

Nashaniva.com