У Крычаве на гарадскім пляжы выявілі снарад часоў Другой сусветнай вайны
Артылерыйскі снарад часоў вайны знайшлі на беразе Сожа. Тэрыторыя знаходкі ачэпленая супрацоўнікамі міліцыі.
19.06.2023 / 16:04
На месца здарэння прыбыла сапёрна-піратэхнічная група. Цяпер спецыялісты правяраюць гарадскі пляж на наяўнасць іншых выбухованебяспечных прадметаў. Пра гэта паведамляе раённая газета «Крычаўскае жыццё».
На гэты момант гараджанам нічога не пагражае, знойдзены аб’ект знаходзіцца пад аховай.
Гэта ўжо не першы выпадак, калі на Крычаўшчыне знаходзяць снарад часоў вайны. Два месяцы таму за некалькі кіламетраў ад Крычава, каля вёскі Сакольнічы, ужо быў знойдзены снарад, як нагадвае выданне «Магілёў.Media».
Чытайце таксама:
На гарадзішчы ў Крычаве развальваецца абарончае ўмацаванне XVI—XVII стагоддзяў