Прыгожын расказаў, колькі былых зняволеных вярнуліся дадому пасля ўдзелу ў вайне ва Украіне
32 тысячы былых зняволеных, якія ўдзельнічалі ў расійскім уварванні ва Украіну ў шэрагах ПВК «Вагнер», вярнуліся дадому. Такія звесткі па стане на 18 чэрвеня паведаміў заснавальнік прыватнай вайсковай кампаніі Яўген Прыгожын, пра гэта піша «Медуза».
18.06.2023 / 16:38
Паводле яго слоў, тыя, хто выйшаў на волю пасля вайны, учынілі 83 злачынствы, што «ў 80 разоў менш, чым у асоб, якія вызваляюцца з месцаў пазбаўлення волі за аналагічны перыяд без заключэння кантракта з ПВК «Вагнер».
Аб вярбоўцы зняволеных расійскіх калоній для ўдзелу ў вайне ва Украіне вядома з лета 2022 года. Узамен асуджаным абяцалі грашовыя выплаты і памілаванне. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пацвердзіў, што падпісвае ўказы аб памілаванні зняволеных, якія пагадзіліся ваяваць ва Украіне.
Першапачаткова вярбоўкай займалася ПВК «Вагнер». У лютым 2023 года Яўген Прыгожын абвясціў, што кампанія перастала вербаваць зняволеных. Як паведамлялася, набіраць людзей на вайну ў калоніях пачалі ад імя Мінабароны РФ.
Усяго, паводле слоў Прыгожына, ПВК «Вагнер» завербавала 50 тысяч зняволеных, з якіх загінулі каля 20%. Такая ж доля страт, паводле яго, і сярод іншых катэгорый наймітаў ПВК «Вагнер». Зыходзячы з яго слоў, можна зрабіць выснову, што прыватная вайсковая кампанія страціла забітымі 15-16 тысяч чалавек, у тым ліку 10 тысяч былых зняволеных. Яшчэ 15-16 тысяч ПВК «Вагнер» страцілі праз цяжкія раненні.
Чытайце таксама:
У Прыгожына хочуць адабраць «вагнераўцаў»
«Мы на сёння прайграём вайну. Дзе нашы клоўны?» Прыгожын зноў прайшоўся па Шайгу і Герасімаве і прапанаваў іх расстраляць