Расійская прапаганда заявіла, што нямецкае медыя напісала пра Буданава ў коме. Немцы абверглі гэты фэйк
У суботу расійскія (а за імі і некаторыя беларускія) прапагандысты распаўсюдзілі інфармацыю, што нібыта нямецкае выданне Stern пацвердзіла ранейшыя заявы пра раненне і экстранную шпіталізацыю ў Берлін кіраўніка ўкраінскай разведкі Кірылы Буданава. Немцы выступілі з заявай з гэтай нагоды.
18.06.2023 / 14:39
У Stern заявілі, што не публікавалі навін пра цяжкае раненне кіраўніка ГУР, а спасылкі на выданне выдуманыя расійскай прапагандай.
«Гэтая гісторыя — не што іншае, як адкрыты фэйк, чарговы фэйк расійскіх прапагандыстаў», — гаворыцца ў матэрыяле Stern. Далей падкрэсліваецца, што апошні артыкул пра Буданава датаваны 28 лютага гэтага года.
Немцы ўсхваляваныя, што дэзынфармацыя аб «цяжкім раненні» Буданава ўжо з'явілася на іншых мовах. Як піша Stern, на сайце італьянскага інфармацыйнага агенцтва Nova News, якое, меркавана, выкарыстоўваецца РФ для распаўсюджвання ўласнай прапаганды, быў апублікаваны артыкул на гэтую тэму на англійскай, іспанскай, італьянскай, нямецкай і іншых мовах.
Чытайце таксама:
У Пуціна спыталі пра Залужнага. Прэзідэнт Расіі пачаў заікацца і запінацца