Байдэн выступіў супраць спрашчэння патрабаванняў для ўступлення Украіны ў НАТА

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што не плануе спрашчаць патрабаванні далучэння Украіны да НАТА, паведаміў тэлеканал CNN.

17.06.2023 / 19:37

Джо Байдэн. Фота: Manuel Balce Ceneta / AP Photo

Калі Байдэна спыталі, ці плануе ён пагадзіцца на спрашчэнне працэсу ўступлення Украіны ў НАТА, прэзідэнт ЗША адказаў:

«Не. Таму што яны павінны адпавядаць тым самым стандартам. Таму я не збіраюся спрашчаць».

Па словах амерыканскага лідара, Украіна зрабіла ўсё, што звязана з дэманстрацыяй здольнасці да ваеннай каардынацыі.

«Але ёсць шэраг пытанняў, ці бяспечная іх сістэма? Яна не карумпаваная? Ці адпавядае яна ўсім стандартам, якім адпавядае любая іншая краіна НАТА? Я мяркую, што гэта будзе. Я мяркую, што можа. Але гэта не аўтаматычна», — сказаў Байдэн.

Раней, 14 чэрвеня, выданне New York Times паведаміла, што сярод краін — членаў НАТА разгарэлася дыскусія адносна магчымага сяброўства Украіны, а на прэзідэнта ЗША Джо Байдэна аказваецца ціск, каб той падтрымаў паскарэнне гэтага працэсу.

16 чэрвеня CNN напісала, што Байдэн не супраць прыбраць з перашкод для ўступлення Украіны ў НАТА План дзеянняў па сяброўстве. У гэты ж дзень Politico таксама адзначала, што сярод чальцоў НАТА расце падтрымка таго, каб не патрабаваць ад Украіны выканання гэтага плана.

Чытайце таксама:

На саміце НАТА ў Вільні Украіне могуць даць гарантыі «сярэднія паміж тымі, што атрымлівалі Фінляндыя і Ізраіль» — прэзідэнт Чэхіі

Новы прэзідэнт Латвіі: Перашкода ўступлення Украіны ў NATO не Венгрыя

Сенат ЗША заблакаваў продаж «Хаймарсаў» для Венгрыі за супрацьдзенне ўступленню Швецыі ў НАТА

Nashaniva.com